Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 мая 2018, 15:42

Беларусы Сяргей Бетаў і Ягор Герасімаў выйшлі ў фінал тэніснага турніру ва Узбекістане

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія тэнісісты Сяргей Бетаў і Ягор Герасімаў сталі фіналістамі турніру катэгорыі "Чэленджэр" ва ўзбекскім Каршы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым сённяшнім паўфінале Сяргей Бетаў, у якога 873-я пазіцыя ў сусветным рэйтынгу, перайграў Карласа Балуда-Пуркіса, які займае 275-е месца - 7:6 (7:3), 6:1.

Ягор Герасімаў (236-ы нумар рэйтынгу АТР) у сваім паўфінале сустракаўся з турэцкім тэнісістам Джэмам Ількелем (258) і перамог у двух сэтах на тай-брейках - 7:6 (7:4), 7:6 (7:4).

У паўфінале парнага разраду турніру ў паўднёвакарэйскім Кімчхоне беларускі тэнісіст Аляксандр Буры і Пэн Сяньінь (Кітайскі Тайбэй) прайгралі - 6:3, 3:6, 4:10.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі