Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 жніўня 2016, 19:35

Беларусы прайгралі на старце суперфіналу Еўралігі па пляжным футболе

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па пляжным футболе няўдала стартавала ў суперфінале розыгрышу Еўралігі-2016, які пачаўся ў італьянскай Катаніі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым матчы сваёй папярэдняй групы беларусы ва ўпартай барацьбе ўступілі ўкраінцам з лікам 4:5. Украінскія "пляжнікі" выйшлі наперад на 4-й мінуце гульні і не ўпускалі лідарства да заканчэння сустрэчы. У складзе беларускай каманды двойчы вызначыўся Дзяніс Самсонаў, па голу ў свой актыў запісалі Ігар Брыштэль і Дзмітрый Камзолаў.

Заўтра, 26 жніўня, зборная Беларусі сустрэнецца з камандай Германіі, якая сёння прайграла іспанцам з лікам 2:6. У заключны дзень першага этапу 27 жніўня беларусы згуляюць з Іспаніяй.

У другой групе сёння партугальцы перамаглі швейцарцаў - 6:5, а пазней паміж сабой згуляюць каманды Італіі і Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі