Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 жніўня 2017, 09:13

Беларусы прайгралі балгарам у матчы кваліфікацыі баскетбольнага чэмпіянату свету

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты зборнай Беларусі прайгралі камандзе Балгарыі ў перадапошнім матчы першага этапу кваліфікацыі чэмпіянату свету-2019, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Балгары яшчэ да візіту ў Мінск забяспечылі сабе першае месца ў папярэдняй групе D і таму на пляцоўцы "Фалькон Клуба" гулялі свабодна, не клапоцячыся аб канчатковым рэзультаце. Гаспадарам жа перамога забяспечвала другі пропуск у асноўны адборачны раўнд, і яны вельмі стараліся дабіцца поспеху.

Спачатку беларусы вырваліся наперад 5:0, а потым упусцілі ініцыятыву і на працягу ўсяго астатняга часу былі ў ролі даганяючых.

Пагоня не ўдалася - балгары выйгралі з лікам 84:70 (21:15, 25:23, 19:22, 19:10). Самым рэзультатыўным у складзе прайграўшых стаў Віталь Лютыч, які набраў 18 ачкоў.

Такім чынам, балгары занялі першае месца, набраўшы 8 ачкоў з 8 магчымых, у каманды Беларусі 4 балы, у Партугаліі - 3. Лёс другой пуцёўкі ў наступны раўнд адбору на ЧС-2019 вырашыцца ў суботу, 19 жніўня, у партугальскай Каімбры пасля гульні Партугалія - Беларусь. У першым крузе падапечныя Аляксандра Круцікава ў Мінску абыгралі партугальцаў з лікам 78:75.

Фота Андрэя Пакумейкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі