16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па міні-футболе пацярпела другое паражэнне ад каманды Ірана ў гасцявых таварыскіх матчах, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У Тэгеране беларусы амаль ні ў чым не ўступалі лепшай дружыне Азіі, прайграўшы з мінімальнай розніцай у ліку - 1:2. У сярэдзіне першай паловы гульні іранцы двойчы запар адправілі мяч у вароты Вячаслава Шчарбачэні. Пасля перапынку госці перахапілі ініцыятыву, і ў сярэдзіне другога тайма Антон Гусакоў адправіў адзін гол, устанавіўшы канчатковы вынік сустрэчы.
У першай гульні падапечныя Андрэя Толмача прайгралі з "сухім" лікам 0:5.-0-