Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 мая 2018, 18:40

Беларусы не змаглі прабіцца ў 1/8 фіналу каманднага чэмпіянату свету па настольным тэнісе

2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены на змаглі выйсці ў 1/8 фіналу каманднага чэмпіянату свету па настольным тэнісе, які праходзіць у шведскім Хальмстадзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Жаночая зборная, у склад якой уваходзяць Вікторыя Паўловіч, Дар'я Трыгалас, Аляксандра Прывалава, Маргарыта Балтушытэ і Надзея Багданава, заняла перадапошняе, 5-е месца ў папярэдняй групе А. Беларускі апярэдзілі толькі Індыю, якую абыгралі з "сухім" лікам 3:0. Яны ўступілі зборнай Расіі (2:3), Сінгапура (0:3), Швецыі (1:3) і Кітая (0:3). Цяпер беларуская каманда ў першым матчы турніру за 13-24-я месцы сустрэнецца са зборнай Егіпта і ў выпадку перамогі згуляе ў наступным раўндзе са спартсменкамі Нідэрландаў.

Мужчынская зборная Беларусі, за якую гуляюць Уладзімір Самсонаў, Аляксандр Ханін, Павел Платонаў і Глеб Шамрук, сёння ў заключным матчы папярэдняй групы С сустракалася з камандай Кітайскага Тайбэя і ўступіла ва ўпартай барацьбе з лікам 2:3. Да гэтага беларускія майстры малой ракеткі ўзялі верх над Сінгапурам (3:0) і прайгралі сапернікам з Англіі (0:3), Бельгіі (2:3) і Японіі (0:3). У выніку зборная Беларусі заняла 5-е месца і будзе гуляць у турніры за 13-24-я месцы.

Камандны чэмпіянат планеты па настольным тэнісе завершыцца 6 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі