Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 лістапада 2017, 15:39

Беларусы Іван Маеўскі і Ігар Шытаў увайшлі ў лік лепшых футбалістаў чэмпіянату Казахстана

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія футбалісты "Астаны" абаронца Ігар Шытаў і хаўбэк Іван Маеўскі ўвайшлі ў спіс лепшых ігракоў чэмпіянату Казахстана па версіі сайта sports.kz, паведамляе БЕЛТА.

У завершаным першынстве Казахстана беларусы былі на вядучых ролях у складзе "Астаны" і разам з партнёрамі па камандзе заваявалі залатыя медалі. Іван Маеўскі правёў 30 матчаў, забіўшы 3 галы, Ігар Шытаў вызначыўся адзін раз у 27 сустрэчах. Акрамя беларусаў у склад сімвалічнай зборнай казахстанскага чэмпіянату ўвайшлі яшчэ тры прадстаўнікі "Астаны": абаронцы Юрый Лагвіненка, Дзмітрый Шомка і ганскі паўабаронца Патрык Твумасі.

У лік 11 лепшых таксама ўключана тройка віцэ-чэмпіёна краіны "Кайрата" з Алматы - паўабаронцы Баўыржан Ісламхан, Андрэй Аршавін (Расія) і форвард Жэрар Гоу (Кот-д'Івуар), дуэт з "Табола" - галкіпер Дзмітрый Непагодаў (Украіна) і абаронца Фернандэр Касай (Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка), а таксама партугальскі атакуючы хаўбэк Карлуш Фансека з паўладарскага "Іртыша".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі