Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 ліпеня 2018, 10:27

Беларускія верталетчыкі ўвайшлі ў тройку лепшых у слаламе на чэмпіянаце свету

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі экіпаж узяў "бронзу" чэмпіянату свету па верталётным спорце ў Мінску ў самай вядомай дысцыпліне - слаламе, паведамляе БЕЛТА.

Першае і другое месцы занялі расійскія пілоты. Пераможцамі этапу сталі былыя чэмпіёны свету Максім Сотнікаў і Алег Пуаджукас. Другое месца занялі верталётчыкі Аляксандр Жуперын і Мікалай Бураў. "Бронзу" заваявалі беларусы Мікіта Лапцеў і Уладзіслаў Курс.

Слалам лічыцца адной з самых вядомых і захапляльных дысцыплін у верталётным спорце. Пакуль пілот кіруе паветраным суднам, аператар павінен спусціць на канаце вядро, напоўніць яго вадой з бочкі, пранесці праз вароты і паставіць на стол. Прычым суддзі мераюць узровень вады лінейкай і караюць штрафамі, калі яна ў час палёту разліваецца. Усё гэта патрабуе ад экіпажаў дакладнасці, спрытнасці і хуткай рэакцыі.

У чэмпіянаце свету прымаюць удзел 36 экіпажаў з розных краін. Самай шматлікай стала расійская зборная, якая прадстаўлена 13 экіпажамі. У Мінск таксама прыляцелі верталетчыкі з Польшчы, Аўстрыі, Германіі, Кітая, Украіны. Усе экіпажы выконваюць практыкаванні на дзвюх мадэлях верталётаў - Robinson R-44 і Мі-2. Большасць зборных выступаюць на сваім транспарце, некаторыя выкарыстоўваюць мінскі авіяпарк.

У выхадныя, 28-29 ліпеня, у Мінску пройдуць верталётныя гонкі, якія можна будзе ўбачыць на авіяцыйным фестывалі #Пранеба. Пераможцу вызначаць у фармаце на выбыванне: пасля кваліфікацыі восем лепшых экіпажаў выйдуць у фінал, дзе будуць спаборнічаць па парах. Паглядзець на паветраныя баі можна будзе бясплатна на аэрадроме Баравая. На фестывалі прадставяць каля 30 лятальных апаратаў: аэрастаты, верталёты, аўтажыры і самалёты, у тым ліку начны бамбардзіроўшчык По-2.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі