Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 лютага 2019, 15:52

Беларускія велагоншчыкі атрымалі тры перамогі на стартах у Турцыі

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія велагоншчыкі з каманды "Мінск" атрымалі тры перамогі на шасэйных спаборніцтвах у Турцыі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў беларускай велагрупе.

Адзін з лідараў Таццяна Шаракова заняла першае месца на "Гран-пры Аланіі". У міжнароднай гонцы беларуска апярэдзіла ўкраінку Вольгу Шэкель, якая стала другой і Марыю Навалоцкую з Расіі. Яўген Каралёк, які выступаў за нацыянальную каманду Беларусі, стаў уладальнікам сярэбранай узнагароды ў мужчынскай гонцы.

У другім старце "Гран-пры Газіпаша" беларуска Іна Савенка першая перасекла фінішную лінію. У спаборніцтвах сярод мужчын у гэтай гонцы лепшым быў беларус Браніслаў Самойлаў.

Мацнейшыя беларускія веласіпедысты прадоўжаць падрыхтоўку да шасэйнага сезона ў Турцыі, а затым вернуцца ў Мінск і будуць трэніравацца да чэмпіянату свету па веласпорце на трэку, які з 27 лютага стартуе ў польскім Прушкаве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі