Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 лютага 2018, 14:29

Беларускія тэнісісткі згуляюць са Славакіяй за права застацца ў Сусветнай групе Кубка Федэрацыі

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія тэнісісткі згуляюць са Славакіяй за права застацца ў Сусветнай групе Кубка Федэрацыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У выніку жараб'ёўкі, праведзенай сёння ў Лондане, гаспадаром маючага адбыцца матчу стала зборная Беларусі. Сустрэча пройдзе 21-22 красавіка ў Мінску.

Беларускія і славацкія тэнісісткі ў ліпені 2004 года сустракаліся ў Браціславе на гэтай жа стадыі Кубка Федэрацыі, і тады гаспадыні былі мацнейшымі - 4:0. У сусветным камандным рэйтынгу зборная Беларусі займае цяпер 4-е месца, Славакія знаходзіцца на 11-й пазіцыі.

На старце сезона беларускі ўступілі ў мінулыя выхадныя на корце мінскай "Чыжоўка-Арэны" камандзе Германіі з лікам 2:3. Славачкі прымалі расіянак і дабіліся перамогі - 4:1.

Таксама 21 і 22 красавіка вызначацца ўдзельнікі фінальнага матчу Кубка Федэрацыі-2018. Зборная Германіі прыме на сваёй пляцоўцы саперніц з Чэхіі, французскія тэнісісткі ў сябе дома будуць сапернічаць з дзеючай уладальніцай трафея - камандай ЗША. У мінулым годзе амерыканкі адолелі ў вырашальным матчы беларусак - 3:2. Фінал цяперашняга розыгрышу адбудзецца 10-11 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі