Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 лістапада 2017, 15:04

Беларускія тэнісісткі пачнуць новы сезон Кубка Федэрацыі дамашнім матчам з Германіяй

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэнісісткі зборнай Беларусі адкрыюць новы сезон Кубка Федэрацыі чвэрцьфінальным матчам з камандай Германіі. Гульня адбудзецца 10-11 лютага 2018 года ў Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля крыўднага паражэння ў фінале гэтага сезона ад амерыканак (2:3) цяперашнія лідары беларускай зборнай Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч у адзін голас сказалі, што ў будучым маюць намер дабівацца толькі перамог. Мінулы сезон паказаў, што беларускі могуць паспяхова спаборнічаць са значна больш рэйтынгавымі саперніцамі, адзначыў капітан каманды Эдуард Дуброў. Ён падкрэсліў, што беларускія тэнісісткі гуляюць на перамогу абсалютна з усімі сапернікамі, гэта каманда байцоў, і асабліва адзначыў волю да перамогі Аляксандры Сасновіч, якая прайгравала Слоан Стывенс 2:5, але здолела выцягнуць, здавалася б, безнадзейны паядынак, а потым адразу згуляць і ў вырашальным парным матчы. Капітан беларусак адзначыў, што цяперашні фінал - гэта не паражэнне, а поспех нацыянальнай зборнай. У будучым беларускія тэнісісткі пасталеюць, стануць мудрэйшымі і скарыстаюцца вопытам, набытым у гэтым і мінулых сезонах, упэўнены Эдуард Дуброў.

Прагрэс беларусак адзначыла і капітан амерыканак Кэці Рыналдзі, якая пасля пераможнага матчу ў Мінску сказала, што яе камандзе давялося прыкласці неверагодныя намаганні і вырваць перамогу. Лідар зборнай ЗША дзясятая ракетка планеты Коко Вандэвеге, якая перамагла ва ўсіх сваіх трох гульнях, сказала, што на трыбунах мінскай "Чыжоўка-Арэны" была неверагодная атмасфера, і няхай балельшчыкі падтрымлівалі беларускую каманду, гасцям было прыемна гуляць у такой абстаноўцы.

У наступным сезоне зборныя Беларусі і ЗША зноў могуць сустрэцца ў фінале Кубка Федэрацыі. Праўда, для гэтага трэба паспяхова пераадолець чвэрцьфінальную і паўфінальную стадыі. Беларуская каманда ў выпадку поспеху ў матчы 1/4 фіналу з Германіяй згуляе ў паўфінале з пераможцам сустрэчы Чэхія - Швейцарыя. Калі амерыканкі ў лютым перамогуць у сябе дома галандскіх тэнісістак, то ў паўфінале сустрэнуцца з пераможцам матчу Францыя - Бельгія.

Паўфіналы Fed Cup 2018 пройдуць 21-22 красавіка, вырашальны матч за чэмпіёнскі тытул адбудзецца 10-11 лістапада 2018 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі