Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 чэрвеня 2019, 14:05

Беларускія стралкі Яўген Зайчык і Кацярына Кручанок занялі чацвёртае месца на ЕГ-2019

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы Яўген Зайчык і Кацярына Кручанок занялі чацвёртае месца ў міксце ў стральбе з малакалібернага пісталета на 50 м на Еўрапейскіх гульнях у Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У фінале дуэт адсеяўся пасля першай ужо сесіі, уступіўшы месца на прызавым п'едэстале стралкам з Грузіі, Латвіі і Расіі.

Чэмпіёнамі Гульняў сталі расіяне Маргарыта Ломава і Арцём Чарнавусаў - 94,0 ачка. Агатэ Расманэ і Лаўрыс Страўтманіс з Латвіі, якія лідзіравалі, дапусцілі адзін выстрал на 8,7 і ўступілі ў барацьбе за золата, заняўшы другое месца. Бронзавымі прызёрамі сталі Ніно Салуквадзэ і Цотнэ Мачаварыяні. Для зборнай Расіі залаты медаль Ломавай і Чарнавусава стаў 40-м у агульным медальным заліку і 20-м вышэйшай пробы.

 

Спаборніцтвы на II Еўрапейскіх гульнях у кулявой стральбе ў ціры імя маршала Цімашэнкі прадоўжацца фіналам у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі на 10 м у жанчын (тут выступіць беларуска Марыя Мартынава) і кваліфікацыяй і фіналам пнеўматычнай вінтоўкі на 10 у мужчын.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі