Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 лістапада 2019, 11:53

Беларускія шашысты выйгралі 7 медалёў на юніёрскім ЧС у Турцыі

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены заваявалі 7 медалёў на юніёрскім і кадэцкім чэмпіянаце свету па шашках-100, які завяршыўся ў турэцкім Ізміры, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Беларускай федэрацыі шашак.

У класічнай праграме сярэбранымі прызёрамі сталі беларусы Яна Якубовіч і Вікторыя Нікалаева. Бронзавыя ўзнагароды заваявалі іх партнёры па камандзе Марыя Часнакова і Дар'я Нікіфарава.

У хуткай гульні чэмпіёнкай свету стала беларуска Яна Якубовіч. Георгій Выдзерка размясціўся на другім месцы, Вікторыя Нікалаева - на трэцім.

Упершыню на юніёрскім і кадэцкім чэмпіянаце свету быў падведзены камандны залік. Па выніках класічнай праграмы зборная Беларусі стала трэцяй, хуткай - другой.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі