Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 лістапада 2017, 16:07

Беларускія самбісты заваявалі 12 узнагарод чэмпіянату свету ў Сочы

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі заваявала 12 узнагарод на 42-м чэмпіянаце свету па самба, які праходзіў у Сочы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У медальнай скарбонцы беларускіх самбістаў дзве ўзнагароды вышэйшай пробы. Чэмпіёнкамі планеты сталі Таццяна Мацко (вагавая катэгорыя 64 кг) і Святлана Цімашэнка (80 кг). Уладальнікамі сярэбраных медалёў сталі Анжэла Жылінская (68 кг), Кацярына Пракапенка (60 кг), Вольга Намазава (72 кг), Сцяпан Папоў (74 кг) і Яўген Алексіевіч (82 кг). Бронзавыя медалі заваявалі Лейла Абасава (48 кг), Марына Жарская (52 кг), Аляксандр Кокша (68 кг), Вае Тутхалян (62 кг) і Цімафей Емяльянаў (82 кг).

У агульнакамандным медальным заліку жаночая зборная Беларусі з сямю медалямі (2 залатыя, 3 сярэбраныя, 2 бронзавыя ўзнагароды) заняла другое месца, уступіўшы толькі расіянкам, у якіх на адну ўзнагароду больш (5, 1, 2). Трэцяе месца ў спартсменак Украіны - 4 (1, 1, 2).

Усяго на п'едэстал гонару сусветнага першынства ў Сочы падымаліся прадстаўнікі 27 краін. Наступны планетарны форум самбістаў пройдзе праз год у італьянскім Мілане.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі