Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 лістапада 2018, 19:59

Беларускія плыўцы заваявалі дзве ўзнагароды на старце этапу КС у Пекіне

2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія плыўцы заваявалі дзве ўзнагароды ў 25-метровым басейне ў першы дзень пятага этапу Кубка свету, які праходзіць у Пекіне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сярэбраны медаль у актыве аднаго з лідараў мужчынскай каманды Яўгена Цуркіна. На дыстанцыі 100 м батэрфляем ён паказаў рэзультат - 50,84 сек. Перамог Лі Жухаа з Кітая - 50,74 сек. На трэцім радку падагульняючага пратакола размясціўся японец Кеіта Сунама - 50,88 сек.

На дыстанцыі 100 м брасам Ілья Шымановіч фінішаваў трэцім - 57,10 сек. Беларус усяго датыканне на фінішы ўступіў Янь Жыбею з Кітая - 57,01 сек. Першае месца заняў расіянін Кірыл Прыгода - 56,61 сек.

У фінальных заплывах у першы дзень прыняў удзел і яшчэ адзін беларус Мікіта Цмыг, які паказаў пяты рэзультат на дыстанцыі 200 м на спіне.

Пяты этап Кубка свету па плаванні ў 25-метровым басейне ў Пекіне прадоўжыцца да 4 лістапада. Далей плыўцы будуць спаборнічаць у Токіа (9-11 лістапада) і Сінгапуры (15-17 лістапада). Агульны прызавы фонд Кубка свету па плаванні складае $2,5 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі