Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 мая 2018, 11:10

Беларускія плыўцы выйгралі золата на гімназіядзе ў Марока

8 мая, Касабланка /Святлана Пекар - БЕЛТА/. Беларускія плыўцы выйгралі золата на гімназіядзе ў Марока, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Чэмпіёнкай на дыстанцыі 200 м комплексным плаваннем стала навучэнка школы нумар 20 горада Гродна Настасся Васкевіч. "Я больш чым задаволены вынікам, Насця малайчына, - адзначыў трэнер юніёрскай зборнай па плаванні Аляксандр Гардзіенка. - Яна выканала нарматыў на ўдзел у чэмпіянаце Еўропы, а таксама ўстанавіла новы юнацкі рэкорд Беларусі. Гэта дастойны вынік летняй гімназіяды".

Усяго ў скарбонцы беларускіх плыўцоў шэсць медалёў: па два залатыя, сярэбраныя і бронзавыя. "Залаты медаль заваяваў Іван Шамшурын на дыстанцыі 50 м батэрфляем. А на дыстанцыі 200 м батэрфляем ён устанавіў два юнацкія рэкорды Беларусі. Раніцай у папярэднім заплыве ён устанавіў рэкорд, а вечарам у фінальным яго палепшыў", - сказаў Аляксандр Гардзіенка.

Акрамя гэтага, вынік апошняга спаборніцкага дня для беларускіх плыўцоў: чацвёртае месца на дыстанцыі 200 м батэрфляем (хлопчыкі), а таксама чацвёртае месца ў змешанай эстафеце вольным стылем.

Сусветная летняя гімназіяда праходзіць 3-9 мая ў гарадах Маракеш і Касабланка (Марока). У ёй прымаюць удзел больш як 3 тыс. спартсменаў з 59 краін, сярод якіх Англія, Бразілія, Егіпет, Індыя, Кітай, Расія, ЗША, Турцыя, Украіна, Францыя. У праграму ўключаны 18 відаў спорту: стральба з лука, лёгкая атлетыка, шахматы, фехтаванне, мастацкая гімнастыка, спартыўная гімнастыка, аэробіка, дзюдо, каратэ, плаванне, тэніс, барацьба, у ліку новых - бокс, веласпорт, гольф, петанк, сёрфінг, таэквандо.

Беларусь на спаборніцтвах прадстаўляюць 42 школьнікі. Яны спаборнічаюць у сямі вдах спорту: у фехтаванні, вольнай барацьбе, лёгкай атлетыцы, тэнісе, боксе, мастацкай гімнастыцы і плаванні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі