Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 лютага 2018, 12:04

Беларускія лыжніцы не выйшлі ў фінал АГ у камандным спрынце

21 лютага, Пхёнчхан /Кар. БЕЛТА/. Беларускія лыжніцы не выйшлі ў фінал Алімпійскіх гульняў у камандным спрынце, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паўфінальным забегу Юлія Ціханава і Паліна Сераносава, якія занялі восьмае месца, на 1 мін 0,35 сек адсталі ад лыжніц з Нарвегіі Марыт Б'ёрген і Майкен Касперсен, якія прыйшлі да фінішу першымі, - 16 мін 39,83 сек. У фінал таксама кваліфікаваліся швейцарскія лыжніцы. У другім паўфінале лепшы час паказалі спартсменкі з ЗША, другое месца занялі шведкі.

Такім чынам, у фінале каманднага спрынту ў Пхёнчхане выступяць Нарвегія, Швейцарыя, Швецыя і ЗША, а таксама прайшоўшыя па часе зборныя алімпійскіх атлетаў з Расіі, Фінляндыі, Славеніі, Германіі, Польшчы і Францыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі