Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 мая 2018, 11:10

Беларускія лёгкаатлеты заваявалі два залатыя медалі на турніры ў Францыі

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія лёгкаатлеты заваявалі два залатыя медалі на міжнародным турніры ў французскім Манжэроне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе БФЛА.

У бар'ерным бегу на 100 м Эльвіра Герман перамагла з асабістым рэкордам 12,74 сек. Пасля фінішу 21-гадовая спартсменка адзначыла, што спецыяльна не рыхтавалася да турніру, але рэзультатам безумоўна задаволена.

Беларускі скакун у вышыню Максім Недасекаў заваяваў залатую ўзнагароду, паказаўшы рэзультат 2 м 26 см. Другое месца заняў кеніец Мэцью Савэ - 2 м 18 см, а замкнуў тройку прызёраў украінец Дзмітрый Дзем'янюк - 2 м 14 см.-0-

Фота з сайта БФЛА

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі