Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 мая 2018, 19:58

Беларускія хакеісты ўступілі зборнай Расіі на чэмпіянаце свету ў Даніі

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія хакеісты ўступілі зборнай Расіі з лікам 0:6 (0:1, 0:3, 0:2) у матчы чэмпіянату свету ў Капенгагене, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Перад стартавым укідваннем на лядовай пляцоўцы Royal Arena галоўныя трэнеры каманд вырашылі замяніць асноўных варатароў. У беларусаў месца на апошнім рубяжы абароны заняў Віталь Трус з гродзенскага "Нёмана", а ў расіян - Ігар Шасцёркін.

Першы перыяд сустрэчы выхаванцы Дэйва Льюіса пастараліся правесці, строга дзейнічаючы ў абароне. Не змяніла планаў беларускіх хакеістаў і прапушчаная ўжо на шостай мінуце першага перыяду шайба. Добрыя моманты зраўнаваць лік мелі Аляксандр Паўловіч і Павел Варабей, але закінуць шайбу ў вароты алімпійскіх чэмпіёнаў так і не ўдалося. Галявым дублем у расіян вызначыўся ветэран Павел Дацюк.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі