Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 красавіка 2019, 13:37

Беларускія хакеісты ўступілі канадцам на юніёрскім чэмпіянаце свету

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты юніёрскай зборнай Беларусі пацярпелі першае паражэнне на чэмпіянаце свету для ігракоў да 18 гадоў у шведскім Умеа, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паядынку 3-га тура папярэдняй групы А падапечныя Яўгена Есавулава сустракаліся з адным з галоўных фаварытаў турніру камандай Канады і ўступілі з буйным лікам 1:11 (0:3, 1:5, 0:3). У складзе беларусаў адзіную шайбу закінуў Віталь Пінчук, які рэалізаваў колькасную перавагу ў канцы другога перыяду пры ліку 0:8.

На старце сусветнага першынства беларуская каманда абыграла равеснікаў з Чэхіі і Фінляндыі з аднолькавым лікам 4:3 і забяспечыла сабе пуцёўку ў плэй-оф. Свой заключны паядынак першага этапу беларусы правядуць 22 красавіка супраць хакеістаў Швейцарыі.

Становішча каманд: Канада - 9 ачкоў (3 матчы), Чэхія - 6 (3), Беларусь - 6 (3), Швейцарыя - 0 (2), Фінляндыя - 0 (3).

У групе В становішча такое: ЗША - 9 (3), Расія - 6 (3), Швецыя - 6 (3), Латвія - 0 (2), Славакія - 0 (3).

Пасля завяршэння групавога раўнда па 4 мацнейшыя каманды прадоўжаць барацьбу за ўзнагароды, а слабейшыя дружыны двух квінтэтаў паспрачаюцца за права застацца ў эліце ў серыі да дзвюх перамог.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі