Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 мая 2017, 09:54

Беларускія хакеісты даведаліся аб саперніках на ЧС-2018

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная федэрацыя хакея (ІІХФ) апублікавала склады груп на наступны чэмпіянат свету 2018 года, які прымуць дацкія гарады Капенгаген і Хернінг, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускія хакеісты выступяць у групе А, матчы якой пройдуць у Капенгагене, і згуляюць з камандамі Расіі, Швецыі, Чэхіі, Швейцарыі, Славакіі, Францыі і Аўстрыі.

У групе В выступяць Канада, Фінляндыя, ЗША, Германія, Нарвегія, Латвія, Данія і Рэспубліка Карэя.

На завершаным чэмпіянаце свету ў Францыі і Германіі зборная Беларусі заняла 13-е месца, атрымаўшы дзве перамогі ў сямі матчах.

Як паведамлялася, сусветны форум мацнейшых хакеістаў у 2021 годзе прымуць Мінск і Рыга, якія атрымалі права правядзення турніру па выніках галасавання на кангрэсе ІІХФ 19 мая 2017 года ў Кёльне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі