Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 жніўня 2019, 11:00

Беларускія грацыі сталі сярэбранымі і бронзавымі прызёрамі на этапе КС у Мінску

19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсменкі заваявалі бронзавы і сярэбраны медалі на этапе Куба свету па мастацкай гімнастыцы ў Мінску. Спаборніцтвы праводзіліся ў Палацы мастацкай гімнастыкі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.

У групавых практыкаваннях у кампазіцыі з абручамі і булавамі беларускія спартсменкі занялі другое месца, суддзі ацанілі іх выступленне на 28,450 бала. На вышэйшую прыступку п'едэстала гонару ў гэтай дысцыпліне паднялася зборная Балгарыі (28,600). Бронзавы медаль дастаўся ўкраінскай камандзе (28,100).

Як паведамлялася, на рахунку беларускіх грацый бронза ў мнагабор'і групавых практыкаванняў.

Удзел у турніры прынялі каля 200 гімнастак з 32 краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі