Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 верасня 2019, 09:18

Беларускія грацыі на ЧС у Баку размясціліся ў другой дзясятцы прамежкавага пратакола

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Учора ў Баку пачаўся чэмпіянат свету па мастацкай гімнастыцы. У стартавы дзень спаборніцтваў прайшлі кваліфікацыйныя спаборніцтвы спартсменак-адзіночніц у практыкаваннях з мячом і абручом. Беларускія грацыі Кацярына Галкіна і Аліна Гарнасько выступілі ў першым патоку з мячом і займаюць 12-ю і 19-ю прамежкавыя пазіцыі ў кваліфікацыі мнагабор'я, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

За кампазіцыі Кацярына атрымала 20,600, а Аліна - 19,600 бала. Лідарства пасля першага дня галоўнага турніру сезона захапілі расіянкі Дзіна Аверына (23,650) і Кацярына Селязнёва (23,400). Трэцяе месца ў Бараны Калейн з Балгарыі (21,600).

Спартсменкі змагаюцца за права трапіць у фінал мнагабор'я. Акрамя таго, іх рэзультаты пойдуць у залік каманднага першынства. Спаборніцтвы маюць ліцэнзійны статус: пуцёўкі ў Токіа атрымаюць 16 лепшых грацый па выніках фіналу мнагабор'я, а таксама пяць каманд у групавых практыкаваннях. Пасля завяршэння першага дня кваліфікацыі мнагабор'я адбылася цырымонія адкрыцця чэмпіянату. Гледачам было паказана маляўнічае шоу "Усходняя казка".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі