Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 чэрвеня 2019, 16:29

Беларускія гімнасткі рыхтуюць да II Еўрапейскіх гульняў складаную праграму - Чаркашына

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсменкі ў мастацкай гімнастыцы рыхтуюць да II Еўрапейскіх гульняў складаную праграму. Аб гэтым расказала сёння ў прэс-цэнтры выдавецкага дома "Беларусь сёння" старшы трэнер нацыянальнай каманды Любоў Чаркашына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У параўнанні з I Еўрапейскімі гульнямі ў Баку, дзе беларускі заваявалі шэсць узнагарод у гэтым відзе спорту, склад каманды змяніўся.

"Трэнерскі штаб прыняў рашэнне аб выступленні на II Еўрапейскіх гульнях у індывідуальных відах Кацярыны Галкінай, хоць і Настасся Салас, і Аліна Гарнасько, і Юлія Еўчык вельмі рыхтуюцца. У групавых практыкаваннях на памост "Мінск-Арэны" выйдуць Арына Цыцыліна, Ганна Гайдукевіч, Ганна Швайба, Настасся Рыбакова і Карына Ярмоленка. Планы на дамашні турнір у нас самыя амбіцыйныя. У групавых практыкаваннях падрыхтавалі складаную і цікавую праграму, асабліва з пяццю мячамі. Як трэнер, я бачу гэта выкананне кожны дзень, але кожны раз яно выклікае шмат станоўчых эмоцый", - расказала Любоў Чаркашына.

На турнір па мастацкай гімнастыцы II Еўрапейскіх гульняў у Мінск прыедуць мацнейшыя гімнасткі. Выступяць першыя нумары з Расіі, Украіны, Ізраіля, Балгарыі. Трэнер лічыць, што барацьба за ўзнагароды будзе вельмі сур'ёзная. "Білеты на наш від спорту карыстаюцца высокім попытам, і я ўпэўнена, гледачы не пашкадуюць, што прыйшлі на "Мінск-Арэну", - дадала Любоў Чаркашына.

У час II Еўрапейскіх гульняў з 22 па 23 чэрвеня на памосце ў "Мінск-Арэне" будзе разыграна 8 камплектаў узнагарод у мастацкай гімнастыцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі