Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 студзеня 2019, 12:37

Беларускія гандбалісты згуляюць з палякамі на старце турніру ў Іспаніі

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандбалісты зборнай Беларусі сёння правядуць стартавы матч на міжнародным турніры памяці Дамінга Барсенаса ў іспанскай Паленсіі. Сапернікам каманды Юрыя Шаўцова будзе зборная Польшчы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На гэтых спаборніцтвах у складзе беларусаў згуляюць 16 гандбалістаў:

варатары - Вячаслаў Салдаценка ("Канстанца", Румынія), Іван Мацкевіч (БГК імя Мяшкова, Брэст);

палявыя ігракі - Іван Броўка, Уладзіслаў Крывенка, Мікіта Вайлупаў, Вячаслаў Бохан, Дзмітрый Нікуленкаў (усе - СКА, Мінск), Андрэй Юрынок (БГК імя Мяшкова, Брэст), Арцём Каралёк, Уладзіслаў Кулеш (абодва - "Віве", Кельцэ, Польшча), Юрый Лук'янчук ("Рыіхімякі", Фінляндыя), Вадзім Гайдучэнка ("Сен-Рафаэль", Францыя), Аляксей Шынкель ("Матор", Запарожжа, Украіна), Алег Астрашапкін ("Чурго", Венгрыя), Мацвей Удавеня (Беларусь-2000), Аляксандр Падшывалаў ("Міндэн", Германія).

Пасля сустрэчы з польскай зборнай беларусы згуляюць з камандамі Саудаўскай Аравіі (4 студзеня) і Іспаніі (5 студзеня). Турнір памяці Дамінга Барсенаса праводзіцца 44-ы раз. У мінулым годзе беларусы занялі ў ім другое месца, уступіўшы першынство іспанцам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі