Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 верасня 2017, 09:30

Беларускія гандбалісткі пачалі падрыхтоўку да старту кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандбалісткі зборнай Беларусі пачалі падрыхтоўку да старту ў адборачным турніры чэмпіянату Еўропы-2018, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Галоўны трэнер беларускай каманды славенскі спецыяліст Томаж Чатэр выклікаў на збор 18 ігракоў:

варатары - Валянціна Кумпель, Лілія Бурдук (абедзве - "Гомель"), Юлія Шут ("БНТУ-БелАЗ");

палявыя ігракі - Наталля Коціна ("Кастамону", Турцыя), Ірына Дронава, Хрысціна Ахраменка, Вікторыя Шаманоўская (усе - "Гомель"), Яна Емяльяненка ("Астраханачка", Расія), Таццяна Рудкоўская, Валерыя Гутава, Лілія Арцюховіч, Настасся Мазго, Марыя Канавал (усе - "БНТУ-БелАЗ"), Ірына Трызна, Кацярына Сіліцкая (абедзве - "Молдэ", Нарвегія), Наталля Васілеўская ("Вылча", Румынія), Валянціна Несцярук ("Люблін", Польшча), Дзіяна Ільіна ("Дунара", Румынія).

Першы паядынак у 7-й кваліфікацыйнай групе беларускія гандбалісткі правядуць у Эйндховене супраць каманды Нідэрландаў, а 1 кастрычніка прымуць у Мінску зборную Венгрыі. У гэтай групе выступяць таксама гандбалісткі Косава. Пуцёўкі ў фінальную стадыю кантынентальнага першынства заваююць дзве лепшыя каманды.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі