Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 верасня 2018, 19:41

Беларускія футбалісты Шчарбіцкі і Мартыновіч увайшлі ў сімвалічную зборную тура Лігі Еўропы

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія футбалісты варатар БАТЭ Дзяніс Шчарбіцкі і абаронца расійскага "Краснадара" Аляксандр Мартыновіч увайшлі ў сімвалічную зборную першага тура Лігі Еўропы па версіі УЕФА, паведамляе БЕЛТА.

Барысаўскі клуб на старце групавой стадыі перамог венгерскі "Відзі" (2:0). Дзянісу Шчарбіцкаму, нягледзячы на вострыя атакі сапернікаў, удалося пакінуць свае вароты ў недатыкальнасці. Каманда Аляксандра Мартыновіча з мінімальным лікам 1:0 перамагла на выездзе турэцкі "Акхісар".

У другім туры Лігі Еўропы ў групе L БАТЭ прыме 4 кастрычніка грэчаскі ПАОК, а лонданскі "Чэлсі" згуляе на сваім полі з "Відзі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі