Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 лістапада 2017, 12:20

Беларускія біятланісты фінішавалі 11-і ў змешанай эстафеце КМ у Швецыі

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія біятланісты фінішавалі 11-і ў змешанай эстафеце на першым этапе Кубка свету ў шведскім Эстэрсундзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Надзея Скардзіна і Дар'я Домрачава правялі пачатак гонкі на высокім узроўні. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка перадала эстафету Сяргею Бачарнікаву на шостым месцы. Аднак беларусу было складана ўтрымацца па скорасці з лідарамі сусветнага біятлона, а штрафны круг пры стральбе стоячы і зусім развеяў усе надзеі на прызавое месца. Уладзімір Чапелін, які завяршаў гонку ў зборнай Беларусі, таксама атрымаў адзін штрафны круг. У выніку беларуская каманда размясцілася ў падагульняючым пратаколе на адзінаццатым радку пратакола - + 2 мін 40,9 сек (2+11).

Першае месца ў Эстэрсундзе заняла нарвежская каманда. Сярэбранымі прызёрамі стала каманда Італіі - +5,3 сек (1+6). Бронзавую ўзнагароду заваявалі біятланісты Германіі - + 6,4 сек (0+10).

Першы этап Кубка свету па біятлоне прадоўжыцца індывідуальнай гонкай на 15 км у жанчын.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі