Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 чэрвеня 2017, 15:22

Беларускія баскетбалісткі згуляюць на двух турнірах у Кітаі

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісткі зборнай Беларусі адпраўляюцца ў Кітай і ў пачатку ліпеня выступяць на двух міжнародных турнірах, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым з іх з 1 па 3 ліпеня каманда Наталлі Трафімавай згуляе ў горадзе Шылін-Хота з нацыянальнымі зборнымі Кітая, Канады і Літвы. Затым беларускі сустрэнуцца з тымі ж сапернікамі 6-8 ліпеня ў Люпаньшуі.

У выязны склад беларускай дружыны ўключана 11 баскетбалістак: Яўгенія Сцяпанава ("Цмокі-Мінск"), Алена Голубева ("Алімпія", Гродна), Марына Крэс, Таццяна Цырулёва (абедзве - "Гарызонт", Мінск), Дар'я Ліпінская ("Рапла", Эстонія), Кацярына Урбановіч ("Шаўляй", Літва), Марына Івашчанка ("Энерга-Торунь", Польшча), Марыя Філончык ("Волагда-Чэваката", Расія), Кацярына Сныціна ("Хатай", Турцыя), Вольга Зюзькова ("Сірэнас", Літва), Ганна Калента.

Асістэнтам Наталлі Трафімавай на турнірах у Кітаі будзе Вольга Арлова з "Гарызонту".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі