Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 чэрвеня 2018, 14:23

Беларускія баскетбалісткі занялі 4-е месца на юніёрскім турніры ў Мінску

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісткі юніёрскай зборнай Беларусі (U-17) занялі чацвёртае месца на міжнародным турніры памяці заслужанага трэнера Савецкага Саюза Сямёна Халіпскага, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першых двух матчах спаборніцтваў на пляцоўцы мінскага Палаца спорту падапечныя Вікторыі Дацун сустракаліся з камандамі, баскетбалісткі якіх на год старэйшыя. У іх беларускі прайгралі чэшкам (56:93), эстонкам уступілі ва ўпартай барацьбе з розніцай 6 ачкоў (66:72). На сустрэчы з равесніцамі з Кітая беларускія баскетбалісткі выглядалі нядрэнна, але ўсё ж уступілі - 74:84.

Пераможцай турніру стала кітайская каманда, якая атрымала вікторыі ва ўсіх праведзеных сустрэчах. Другімі фінішавалі баскетбалісткі Чэхіі, трэцяе месца занялі эстонкі.

Лепшым іграком прызнана кітаянка Зенг Мінг, лаўрэатамі ў гульнявых амплуа сталі: абаронца - Ёхана Тэдэр (Эстонія), нападаючы - Людміла Дудачкава (Чэхія), цэнтравы - Ірына Краўчанка (Беларусь).

Для беларускіх і кітайскіх баскетбалістак спаборніцтвы ў Мінску сталі адным з этапаў падрыхтоўкі да юніёрскага сусветнага першынства, якое пройдзе ў беларускай сталіцы з 21 па 29 ліпеня.

На гэтым тыдні зборная Беларусі адправіцца ў Францыю, дзе на першым этапе міжнароднага турніру зноў сустрэнецца з камандай Кітая (21 чэрвеня), а таксама Францыі (22 чэрвеня) і Мазамбіка (23 чэрвеня). Пасля вяртання дадому беларускі прадоўжаць трэніроўкі ў Мінску, а потым правядуць выязныя спарынгі са зборнымі Латвіі і Літвы, прычым саперніцы будуць на год старэйшыя. Непасрэдна перад стартам ЧС каманда Вікторыі Дацун згуляе ў Мінску кантрольны матч з равесніцамі з Новай Зеландыі.

На першым этапе сусветнага першынства беларускі згуляюць у групе А супраць баскетбалістак Калумбіі (21 ліпеня), Японіі (22 ліпеня) і Францыі (24 ліпеня).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі