Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 жніўня 2019, 10:07

Беларускія баскетбалісткі ўступілі партугалкам на юнацкім ЧЕ

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісткі юнацкай зборнай Беларусі (U-16) пацярпелі першае паражэнне ў дывізіёне В першынства Еўропы ў Сафіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля трох стартавых вікторый 19 жніўня беларускі ўступілі камандзе Партугаліі - 33:53. Да гэтага падапечныя Вольгі Падабед перамаглі равесніц з Аўстрыі - 63:62, Албаніі - 104:24 і Вялікабрытаніі - 61:58.

Сёння беларускі завершаць групавы этап сустрэчай з Ірландыяй.

Становішча каманд: Партугалія - ​​8 ачкоў (4 матчы), Беларусь - 7 (4), Ірландыя - 5 (3), Аўстрыя - 5 (4), Вялікабрытанія - 4 (3), Албанія - 4 (4).

Пасля завяршэння першага этапу барацьбу за тры пуцёўкі ў эліту еўрапейскага першынства прадоўжаць па дзве лепшыя каманды з чатырох груп. Чвэрцьфінальныя сустрэчы пройдуць 22 жніўня, паўфіналы - 23 жніўня, медальныя паядынкі адбудуцца 24 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі