Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 ліпеня 2019, 17:14

Беларускія барцы аб'явілі склад на турнір памяці Алега Караваева ў Мінску

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На турніры па грэка-рымскай барацьбе памяці Алега Караваева, які пройдзе 26-28 ліпеня ў сталічным Палацы спорту, выступяць 24 беларускія атлеты, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Беларускай федэрацыі барацьбы.

На дыване сталічнага Палаца спорту за ўзнагароды ў вагавой катэгорыі 60 кг паспаборнічаюць Ігар Дрозд і Дзмітрый Брычак. Таксама ўдзел у турніры прымуць Ягор Бяляк, Аляксандр Пячуранка (63 кг), Саслан Даураў, Максім Нягода, Мікіта Баранаў (67 кг), Руслан Агамалыеў, Антон Корабаў, Уладзіслаў Манкевіч (72 кг), Павел Лях, Цімур Бярдыеў, Антон Сахно (77 кг), Віктар Сасуноўскі, Станіслаў Шафарэнка, Мікіта Клімовіч (82 кг), Радзік Куліеў, Мікалай Стадуб, Кірыл Маскевіч (87 кг), Аляксандр Грабовік, Сяргей Старадуб, Дзмітрый Камінскі (97 кг), Георгій Чугашвілі і Кірыл Грышчанка (130 кг).

Усяго ўдзел у турніры прымуць больш за 230 спартсменаў з 20 краін.

Як адзначылі ў БФБ, гэтыя спаборніцтвы маюць статус кваліфікацыйных. Больш высокі рэйтынг атлета ў статыстыцы Міжнароднай федэрацыі барацьбы дае права выступіць без адбору на чэмпіянаце свету, які пройдзе ў верасні бягучага года ў Нур-Султане (Казахстан).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі