Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 лістапада 2018, 15:45

Беларускія атлеты заваявалі тры бронзы на маладзёжным ЧЕ па дзюдо ў Венгрыі

5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія атлеты заваявалі тры бронзавыя медалі на маладзёжным чэмпіянаце Еўропы (U-23) па дзюдо ў Венгрыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Поспеху дабіліся спартсмены ў цяжкіх вагавых катэгорыях. Пераможца тэставых спаборніцтваў да II Еўрапейскіх гульняў-2019 у Мінску Віктар Кляўсаў на кантынентальным першынстве пацярпеў усяго толькі адно паражэнне ад Баса ван Эмпелена. У суцяшальных схватках беларус адолеў Рамана Данцова з Расіі і Кобу Мчэдлішвілі з Грузіі.

У катэгорыі звыш 100 кг беларус Ягор Кухарэнка быў мацнейшым на татамі за прадстаўнікоў Славеніі і Сербіі, а ў паўфінале ўступіў будучаму пераможцу чэмпіянату расіяніну Руслану Шахбазаву. У паядынку за трэцяе месца Ягор Кухарэнка адолеў Весяліна Іванова з Балгарыі.

Трэцюю ўзнагароду ў скарбонку беларускай каманды прынесла Дар'я Канцавая. У 1/2 фіналу яна прайграла Крысціне Фабер з Германіі, а ў схватцы за бронзавы медаль атрымала чыстую перамогу ("іпон") над прадстаўніцай Нідэрландаў Ілонай Лукасен.

Медальны залік маладзёжнага чэмпіянату Еўропы выйгралі атлеты з Расіі, у актыве якіх тры залатыя, дзве сярэбраныя і чатыры бронзавыя ўзнагароды.

Дзюдо ўваходзіць у праграму II Еўрапейскіх гульняў-2019. У Мінску спаборніцтвы па гэтаму віду спорту пройдуць з 22 па 29 чэрвеня будучага года на "Чыжоўка-Арэне". 400 спартсменаў разыграюць 15 камплектаў медалёў.-0-

Фота з групы VK JUDO BELARUS TEAM

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі