Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 лістапада 2019, 14:21

Беларускія атлеты заваявалі дзве бронзавыя ўзнагароды на чэмпіянаце свету па ММА ў Сінгапуры

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены заваявалі два бронзавыя медалі на чэмпіянаце свету па змешаных адзінаборствах (ММА), які праходзіць 18-23 лістапада ў Сінгапуры, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Беларускай федэрацыі панкраціёна і змешаных баявых адзінаборстваў Аляксандр Абдулхакаў.

У вагавой катэгорыі да 77,1 кг на трэцюю прыступку п'едэстала гонару падняўся беларус Аляксандр Кавалёў. У паўфінальным паядынку ён уступіў тытулаванаму ўкраінцу Артуру Вараб'ёву. Бронзавы медаль у скарбонку зборнай Беларусі прынесла Вольга Камарова (65,8 кг). У 1/2 фіналу яна прайграла аўстралійцы Эні Тэтчэр.

Беларусь на сусветным форуме прадстаўлялі шэсць спартсменаў. Усяго ўдзел у турніры прымаюць атлеты з 60 краін.

Чэмпіянат свету праводзіцца пад эгідай Global Association Of MMA (GAMMA), штаб-кватэра якой размешчана ў Нідэрландах. Арганізацыя заключыла пагадненне аб супрацоўніцтве з адным з буйнейшых прафесійных прамоўшнаў у свеце ONE Championship, лепшыя байцы сусветнага форуму папоўняць каманду арганізацыі.

Арганізатары турніру ставяць за мэту стварэнне роўных магчымасцей для байцоў з розных краін для пабудовы кар'еры на прафесійным узроўні. Акрамя таго, GAMMA мае планы па ўключэнні ММА ў лік алімпійскіх відаў спорту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі