Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 верасня 2019, 16:41

Беларускі заваявалі 7 узнагарод на этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсменкі выйгралі 7 медалёў на этапе Кубка свету серыі "Чэлендж" па мастацкай гімнастыцы, які завяршыўся ў Партугаліі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У асобных відах беларускі Арына Цыцыліна, Настасся Рыбакова, Карына Ярмоленка, Ганна Швайба, Ганна Гайдукевіч і Арына Сушчынская сталі лепшымі ў групавых практыкаваннях з абручамі і булавамі, апярэдзіўшы каманды Італіі і Японіі. Акрамя таго, беларускі заваявалі бронзу ў практыкаванні з мячамі і ў мнагабор'і.

Беларуская грацыя Аліна Гарнасько стала ўладальніцай бронзавага медаля ў індывідуальным мнагабор'і. Перамогу атрымала расіянка Аляксандра Салдатава, серабро ў Італьянкі Мілены Бальдасары.

У фіналах асобных відаў беларускі Настасся Салас і Аліна Гарнасько заваявалі адпаведна серабро і бронзу ў практыкаванні з абручом. Золата ў актыве італьянкі Аляксандры Аджырджыкулезэ.

Яшчэ адну бронзу Настасся Салас выйграла ў практыкаванні з булавамі.

Удзел у турніры прымалі больш за 100 грацый з 37 краін. Беларускі прадаўжаюць падрыхтоўку да чэмпіянату свету ў Баку (16-22 верасня), па выніках якога будуць разыграны ліцэнзіі на Алімпіяду-2020 у Токіа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі