Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 ліпеня 2018, 17:45

Беларускі трэнер Віктар Ганчарэнка прадоўжыў кантракт з ЦСКА на два гады

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі трэнер Віктар Ганчарэнка прадоўжыў кантракт з маскоўскім ЦСКА на два гады. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце клуба, паведамляе БЕЛТА.

Новае пагадненне разлічана да канца сезона-2019/2020. Віктар Ганчарэнка ўзначаліў ЦСКА ў снежні 2016 года. Пад яго кіраўніцтвам каманда два разы запар заняла другое месца ў чэмпіянаце Расіі і дайшла да 1/4 фіналу Лігі Еўропы.

У 56 матчах армейцы атрымалі 32 перамогі, яшчэ 11 сустрэч завяршыліся ўнічыю. Як сцвярджае маскоўскі клуб, беларускі спецыяліст з'яўляецца адным з лепшых трэнераў у гісторыі ЦСКА па працэнту перамог - 57,14 працэнта.

Трэнерскую кар'еру Віктар Ганчарэнка пачынаў у барысаўскім БАТЭ ў 2004 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі