Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 снежня 2017, 19:11

Беларускі трэнер Андрэй Скабелка ўзначаліць каманду дывізіёна Чарнышова на Матчы зорак КХЛ

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі трэнер Андрэй Скабелка ўзначаліць каманду дывізіёна Чарнышова на Матчы зорак Кантынентальнай хакейнай лігі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе КХЛ.

Беларускі трэнер на гэты момант узначальвае омскі "Авангард", які з'яўляецца адным з лідараў Усходняй канферэнцыі КХЛ. У 2016 годзе Андрэй Скабелка разам з Ільёй Вараб'ёвым таксама ўзначальвалі зборную Усходняй канферэнцыі КХЛ.

Ужо сфарміраваны канчатковыя склады каманд на Матч зорак КХЛ. Вызначаны суддзі, якія будуць працаваць на хакейным шоу: галоўныя арбітры Сяргей Кулакоў, Сяргей Гусеў, лінейныя арбітры Іван Сазонаў, Аляксандр Садоўнікаў.

Матч зорак КХЛ пройдзе 13-14 лістапада 2018 года ў ходзе Тыдня зорак хакея ў Астане. Першае хакейнае шоу адбылося ў Маскве на Краснай плошчы ў 2009 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі