Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 мая 2018, 16:35

Беларускі тэнісіст Уладзімір Ігнацік выйшаў у 1/8 фіналу турніру ў Самаркандзе

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Уладзімір Ігнацік паспяхова стартаваў на турніры ва ўзбекскім Самаркандзе (прызавы фонд - $75 тыс.), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым паядынку Уладзімір Ігнацік, які займае 215-е месца ў сусветным рэйтынгу, абыграў у двух сэтах іспанца Раберта Артэгу-Альмеда (286) - 6:2, 6:4. Яшчэ адзін беларус Сяргей Бетаў (469) згуляе з аргенцінцам Мануэлем Пенья Лопесам (636). Раней Ягор Герасімаў (236) уступіў у трохсэтавым паядынку іспанскаму тэнісісту Марыа Вілелья Марцінесу (321) - 7:5, 6:7 (8:10), 4:6.

На жаночым турніры ў Рыме беларуска Арына Сабаленка (45) у першым раўндзе сустрэнецца сёння з прадстаўніцай Тайбэя Се Шувэй (50).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі