Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 сакавіка 2019, 12:57

Беларускі тэнісіст Уладзімір Ігнацік выйшаў у 1/8 фіналу на турніры ў Кітаі

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Уладзімір Ігнацік (249-ы нумар сусветнага рэйтынгу) пераможна стартаваў на турніры серыі "Чэленджэр" у кітайскім Сучжоу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паядынку 1/16 фіналу беларус упэўнена перайграў у двух сэтах партугальца Гансала Алівейру (286) - 6:3, 6:2. У барацьбе за выхад у чвэрцьфінал сапернікам Уладзіміра Ігнаціка будзе аўстраліец Эндру Харыс (300), які адолеў сёння канадца Брэйдэна Шнура (109) - 6:4, 6:7 (2:7), 7:6 (8:6).

Сёння вечарам беларускія тэнісісты стартуюць на прэстыжным турніры ў амерыканскім Маямі. У 1/64 фіналу мужчынскіх спаборніцтваў Ілья Івашка (110) сустрэнецца з італьянцам Томасам Фабіяна (90). У жанчын першай з квартэта беларусак на корт выйдзе Вікторыя Азаранка (46), якая згуляе са славачкай Дамінікай Цыбулкавай (35).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі