Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 чэрвеня 2018, 16:45

Беларускі тэнісіст Уладзімір Ігнацік выйшаў у 1/8 фіналу на турніры ў Алматы

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Уладзімір Ігнацік (213-ы нумар сусветнага рэйтынгу) прабіўся ў 1/8 фіналу на турніры ў казахстанскім Алматы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў паядынку першага раўнда беларус за 2 гадзіны 40 хвілін змог перайграць індыйскага тэнісіста Суміта Нагала (234) - 6:7 (3:7), 6:4, 6:1. У матчы за выхад у чвэрцьфінал Уладзімір Ігнацік сустрэнецца з іспанцам Энрыке Лопесам-Перэсам (208).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі