Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 мая 2018, 19:23

Беларускі тэнісіст Уладзімір Ігнацік выйшаў у 1/4 фіналу на турніры ў Самаркандзе

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Уладзімір Ігнацік прабіўся ў чвэрцьфінал адзіночнага разраду на турніры ва ўзбекскім Самаркандзе ($75 тыс.), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У гульні 1/8 фіналу з аргенцінцам Мануэлем Пенья Лопесам Уладзімір Ігнацік перамог - 6:4, 6:7 (5:7), 6:1.

На жаночым турніры ў французскім Сен-Гадэнсе беларуска Вера Лапко ў барацьбе за выхад у чвэрцьфінал сустрэнецца з румынкай Ірынай Барэ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі