17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Ілья Івашка (100-ы нумар рэйтынгу АТР) атрымаў другую перамогу на турніры серыі "Чэленджэр" у канадскім Ванкуверы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У паядынку 1/8 фіналу Івашка ўпэўнена перайграў у двух сэтах француза Кентэна Галі (157) - 6:2, 7:5. На старце Ілья абыграў украінца Ілью Марчанку (336) - 4:6, 6:3, 7:5, а ў чвэрцьфінале будзе сапернічаць з брытанскім тэнісістам Дэніэлем Эвансам (310).
У першым раўндзе кваліфікацыі жаночага турніру катэгорыі "Прэм'ер" у амерыканскім Нью-Хейвене беларуска Аляксандра Сасновіч (36) сустрэнецца са шведскай тэнісісткай Ёханай Ларсан (83). Каб прабіцца ў асноўную сетку спаборніцтваў з прызавым фондам $776 тыс., трэба пераадолець два кваліфікацыйныя бар'еры.-0-