Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 чэрвеня 2019, 13:17

Беларускі прайгралі на старце парнага разраду турніру па бадмінтоне II Еўрапейскіх гульняў

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На пляцоўцы мінскага Falcon Club сёння стартаваў турнір па бадмінтоне II Еўрапейскіх гульняў. Першымі ў барацьбу ўступілі ўдзельніцы спаборніцтваў у жаночым парным разрадзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі тандэм Настасся Чарняўская / Алеся Зайцава ў першым матчы папярэдняй групы С уступіў бельгійскаму дуэту Лізэ Жак / Фларэ Вандэнхоўк - 10:21, 11:21. У другой сустрэчы беларускі згуляюць з эстонскай парай Каці-Крэет Маран / Хеліна Руутэль.

У складзе зборнай Беларусі выступяць таксама Хрысціна Сіліч і Аляксей Конах.

Турнір бадмінтаністаў завершыцца 30 чэрвеня. Яго ўдзельнікі разыграюць 7 камплектаў узнагарод.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі