Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 лістапада 2018, 19:58

Беларускі плывец Ілья Шымановіч перамог на этапе КС у Сінгапуры

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі плывец Ілья Шымановіч перамог на сёмым этапе Кубка свету ў Сінгапуры, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На дыстанцыі 50 м брасам беларус паказаў рэзультат 25,95 сек. Другім фінішаваў Кірыл Прыгода з Расіі - 26,01 сек. Петэр Стывенс са Славеніі заняў трэцяе месца - 26,09 сек.

На дзень раней Ілья Шымановіч стаў трэцім у вырашальным заплыве на 100 м брасам, а яго партнёр па камандзе Яўген Цуркін заняў трэцяе месца на дыстанцыі 100 м батэрфляем.

Этап Кубка свету па плаванні ў Сінгапуры завяршаецца 17 лістапада. Чарговым вялікім стартам для атлетаў у зімовым сезоне стане чэмпіянат свету на кароткай вадзе, які з 11 па 16 снежня прыме кітайскі Ханчжоу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі