Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 верасня 2018, 10:49

Беларускі Ірына Прасянцова і Настасся Пракапенка заваявалі золата ЧС па сучасным пяцібор'і

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ірына Прасянцова і Настасся Пракапенка заваявалі залатыя ўзнагароды ў эстафеце на чэмпіянаце свету па сучасным пяцібор'і ў Мехіка, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У час выступлення ў асобных відах праграмы беларускі знаходзіліся на высокіх пазіцыях, а ў кросе і стральбе і наогул змаглі перамагчы. Рэзультат нашых спартсменак - 1381 бал. Сярэбранымі прызёрамі сталі Аніка Шлеу і Роня Штэйнбарн - 1364 ачкі. Прадстаўнікі Гватэмалы Соф'я Кабрэра і Соф'я Эрнандэс размясціліся на трэцім радку падагульняючага пратакола - 1353 балы.

Настасся Пракапенка дадала ў сваю скарбонку чарговую залатую ўзнагароду. У ліпені 2017 года яна стала чэмпіёнкай Еўропы ў Мінску ў індывідуальнай праграме.

У мужчынскай эстафеце на планетарным форуме ў Мехіка беларусы Ілья Палазкоў і Яраслаў Радзюк спыніліся за крок ад п'едэстала - 1475 ачкоў. Залатыя ўзнагароды заваявалі Валянцін Бело і Аляксандр Энрар з Францыі - 1518 балаў.

Чэмпіянат свету па сучасным пяцібор'і завершыцца ў Мексіцы 15 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі