Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 студзеня 2018, 12:47

Беларускі гоншчык Сяргей Вязовіч увайшоў у тройку мацнейшых агульнага заліку пасля 4-га этапу "Дакара"

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гоншчык "МАЗ-СПОРТаўта" Сяргей Вязовіч увайшоў у тройку мацнейшых агульнага заліку пасля чацвёртага этапу "Дакара", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Участак маршруту ў памеры 336 км аказаўся адным з самых складаных для многіх экіпажаў. Не без праблем адрэзак шляху ля горада Сан Хуан Дэ Маркона ўдалося пераадолець і кіраўніку мазаўскай каманды Сяргею Вязовічу. Пашкоджаны турбакампрэсар не даў магчымасці наблізіцца да лідараў гонкі, але беларускі экіпаж пры дапамозе другога пілота МАЗа Аляксандра Васілеўскага хутка справіўся з паломкай і змог завяршыць гэты складаны этап на дзявятай пазіцыі.

Пераможцам этапу стаў расіянін Эдуард Нікалаеў, які замацаваў перамогу ў агульным заліку. Аляксей Вішнеўскі, які займаў трэцяе месца ў генеральнай класіфікацыі, атрымаў сур'ёзнае пашкоджанне аўтамабіля і страціў шмат часу на ўстараненне няспраўнасці паддона. У выніку беларус выпаў з тройкі мацнейшых і займае толькі 13-е месца. У тройку лепшых у агульным заліку гонкі ўвайшоў Сяргей Вязовіч, які адстае толькі ад двух экіпажаў: Эдуарда Нікалаева і аргенцінца Федэрыка Вілагры.

На пятым этапе "Дакара-2018" удзельнікам трэба будзе пераадолець участак даўжынёй 508 км паміж гарадамі Сан Хуан Дэ Маркона і Арэкіпа.

Беларускія гоншчыкі ўдзельнічаюць у ралі-рэйдзе "Дакар" сёмы раз. Уладальнікам каманды выступае Мінскі аўтазавод, тэхнічным партнёрам - тэлекам-аператар velcom. Асноўная мэта - увайсці ў лік мацнейшых экіпажаў па выніках ралі ў заліку грузавікоў. Марафон у гэтым годзе праходзіць па тэрыторыі трох краін - Перу, Балівіі і Аргенціны. Працягласць толькі скорасных участкаў складае 3,5 тыс. км, прычым большая частка маршруту прыпадае на высакагор'е. Завершыцца гонка 20 студзеня ў аргенцінскім Кордабе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі