Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 верасня 2018, 11:19

Беларускі гіравік Вячаслаў Харанека ўстанавіў 158-ы рэкорд у кар'еры

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі гіравік Вячаслаў Харанека ўстанавіў 158-ы рэкорд у кар'еры, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Новае дасягненне ён устанавіў 25 верасня ў час спартыўнага свята, прысвечанага 85-годдзю Універсітэта грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Вячаслаў Харанека змог падняць 32-кілаграмовую гіру ў жыме лежачы на працягу 30 хвілін 1010 разоў. Папярэдні рэкорд (880 разоў) быў устаноўлены беларусам 17 сакавіка бягучага года ў Асіповічах.

"Рыхтаваўся да выступлення паслядоўна: пачаў на турніры ў сакавіку ў Асіповічах, потым у ліпені ў парку Горкага ў гонар 100-годдзя БЕЛТА змог за 15 хвілін падняць 415 разоў. Сёння, шчыра прызнаюся, было нялёгка, правы локаць не адчуваю, аднак устаноўлены рэкорд ва Універсітэце МНС сярод сваіх 158 дасягненняў за кар'еру пастаўлю на чацвёртае месца. Для майго ўзросту гэта выдатны рэзультат, перасягнуць які будзе няпроста", - адзначыў Вячаслаў Харанека.

Беларускі гіравік з'яўляецца майстрам спорту міжнароднага класа, многія з яго дасягненняў застаюцца непераўзыдзенымі.

Спартыўнае свята прайшло пры падтрымцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Універсітэта МНС і Беларускай федэрацыі гіравога марафону.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі