Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 ліпеня 2019, 10:27

Беларускі біятланіст Уладзімір Чапелін завяршыў кар'еру

10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі біятланіст Уладзімір Чапелін завяршыў спартыўную кар'еру. Гэту інфармацыю карэспандэнту БЕЛТА пацвердзілі ў Беларускай федэрацыі біятлона.

Найбольш высокага рэзультату ў нацыянальнай камандзе спартсмен дасягнуў у 2016 годзе, заняўшы трэцяе месца ў індывідуальнай гонцы на 20 км у шведскім Эстэрсундзе. Ён таксама прымаў удзел у зімовых Алімпійскіх гульнях у Сочы і Пхёнчхане.

Зборная Беларусі цяпер рыхтуецца да сезона ў спарткомплексе "Раўбічы". Пасля завяршэння збору пад Мінскам страляючыя лыжнікі паедуць у італьянскі Антхольц. Затым вернуцца ў Мінск і выступяць на дамашнім чэмпіянаце свету па летнім біятлоне, які пройдзе ў "Раўбічах" з 23 па 25 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі