Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 лістапада 2017, 19:54

Беларускі барэц Храмянкоў заваяваў сярэбраную ўзнагароду маладзёжнага ЧС па вольнай барацьбе

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі барэц Дзяніс Храмянкоў заваяваў сярэбраную ўзнагароду маладзёжнага (U-23) чэмпіянату свету па вольнай барацьбе, які завяршыўся ў польскім Быдгашчы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У вагавой катэгорыі да 97 кг беларус быў мацнейшы за Аляксандра Войтачніа з Польшчы, прадстаўніка ЗША Ці Раяна Джэка Уолца. У 1/2 фіналу ён перамог атлета з Кітая Чааціянь Яня. У паядынку за залатую ўзнагароду Дзяніс Храмянкоў уступіў іранцу Маджтабэ Махамаду Шафі Голежу, які ў бягучым сезоне выйграў Азіяцкія гульні ў закрытых памяшканнях і стаў сярэбраным прызёрам Залатога Гран-пры.

Для беларускай каманды ўзнагарода Дзяніса Храмянкова стала другой на чэмпіянаце свету сярод моладзі. Раней ІРына Курачкіна таксама паспяхова выступіла на турніры ў Польшчы ў катэгорыі да 55 кг. Толькі ў фінале яна ўступіла японцы Харуне Акуна, заваяваўшы сярэбраную ўзнагароду.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі