Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 ліпеня 2018, 12:58

Беларуская зборная павінна вярнуцца ў эліту сусветнага хакея - Сідарэнка

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакейная зборная Беларусі павінна ўжо ў наступным годзе вярнуць сабе месца ў элітным дывізіёне чэмпіянату свету. Аб гэтым заявіў сёння журналістам Андрэй Сідарэнка, які нядаўна ўзначаліў беларускую дружыну, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Андрэя Сідарэнкі, ён мае намер прыцягнуць у каманду ўсіх лепшых беларускіх хакеістаў, каб выканаць пастаўленую задачу.

У маі беларускія хакеісты страцілі месца ў элітным дывізіёне чэмпіянату планеты, заняўшы 15-е месца на сусветным першынстве ў Даніі. У наступным сезоне беларусам трэба будзе спаборнічаць за адну з дзвюх пуцёвак у эліту. Турнір пройдзе ў сталіцы Казахстана Астане з 29 красавіка па 5 мая 2019 года. Акрамя гаспадароў турніру сапернікамі беларусаў стануць зборныя Венгрыі, Рэспублікі Карэя, Літвы і Славеніі.

Андрэй Сідарэнка, якому нядаўна споўнілася 59 гадоў, працаваў ужо са зборнай Беларусі з 1993 па 1996 год. У цяперашнім трэнерскім штабе зборнай Беларусі адным з яго асістэнтаў будзе новы настаўнік "маладзёжкі" Дзмітрый Краўчанка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі