Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 кастрычніка 2018, 15:22

Беларуская тэнісістка Вера Лапко выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Люксембургу

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вера Лапко (62-і нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў чвэрцьфінал адзіночнага разраду на турніры ў Люксембургу з прызавым фондам $226 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым сэце сённяшняга паядынку з францужанкай Палін Парманцье (50) беларуска выйграла з лікам 7:5, а ў другой партыі яе перавага была яшчэ больш важкай - 6:2. Сустрэча прадаўжалася паўтары гадзіны.

На старце спаборніцтваў Вера Лапко абыграла немку Карыну Вітхефт (100) - 6:4, 5:7, 6:4. У барацьбе за выхад у паўфінал Веры Лапко давядзецца сустрэцца з пераможцай матчу паміж швейцарскай тэнісісткай Беліндай Бенчыч (47) і бельгійкай Кірстэн Фліпкенс (52).

У чвэрцьфінале парнага разраду Вера Лапко і Мэндзі Мінела з Люксембурга сёння вечарам згуляюць з расіянкай Кацярынай Яшынай і Акгюль Аманмурадавай з Узбекістана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі